У Менску адбылася «Акцыя вызваленьня й салідарнасьці» – ёсьць затрыманыя
3 ліпеня а 13-й гадзіне на бульвары Талбухіна ў Менску плянавалася «Акцыя вызваленьня й салідарнасьці». Некалькі дзён таму яе анансаваў у «Фэйсбуку» апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч.
Аднак акцыя не адбылася: АМАП затрымаў некалькіх яе ўдзельнікаў яшчэ да яе пачатку. Разам зь імі былі затрыманыя назіральнікі. Астатнія ўдзельнікі акцыі, сярод іх пэнсіянэрка Ніна Багінская, былі затрыманыя цягам некалькіх хвілінаў.
Акрамя Багінскай, затрыманыя Максім Вінярскі, Сяргей Спарыш і іншыя актывісты. Усяго ў аўтазаках апынулася блізу 20 чалавек.
Статкевіч ня змог паўдзельнічаць у акцыі: «Гледзячы па ўсяму, магу не дайсьці да бульвара Талбухіна, дзе адбудзецца наша сьвяткаваньне – каля дома дзяжурыць аўтобус зь людзьмі характэрнай зьнешнасьці», – пракамэнтаваў ён. Пазьней стала вядома, што палітык таксама затрыманы – побач з домам.
Затрыманьні працягнуліся да 13:20. Магчыма, у аўтазаках апынуліся й выпадковыя людзі.

эўрарадыё/вс