Дзяржава можа адмовіцца ад рэгуляваньня тарыфаў на паслугі электрасувязі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        01.07.2018 10:09
                    
                                 
                
                
                    «У сувязі з разьвіцьцём мабільнай сувязі сфэра электрасувязі агульнага карыстаньня губляе прыкметы натуральнай манаполіі».
                
                
                    
                         pixabay.com/CC0 Public Domain
pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю  паведаміла, што ў сувязі з чаканай карэкціроўкай закону «Аб натуральных  манаполіях» дзяржава можа адмовіцца ад рэгуляваньня тарыфаў на паслугі  электрасувязі, у тым ліку на карыстаньне стацыянарным тэлефонам.
«У сувязі з разьвіцьцём мабільнай сувязі  сфэра электрасувязі агульнага карыстаньня губляе прыкметы натуральнай  манаполіі», — сказана ў паведамленьні Міністэрства антыманапольнага  рэгуляваньня і гандлю.
У ліку прыкмет натуральнай манаполіі ў міністэрстве назвалі  адсутнасьць ўзаемазаменнасьці паслуг для спажыўца, тэхнічныя  немагчымасьці аказаць такія паслугі іншым чынам ці іншымі гаспадарчымі  суб’ектамі.
Міністэрства мае намер ацаніць і нівэляваць нэгатыўныя наступствы  такога кроку. Для гэтага яно хоча з дапамогай анкетаваньня вызначыць  магчымасьці ўзаемазаменнасьці паслуг стацыянарнай і сотавай сувязі паміж  сабой.
У прыватнасьці, у анкеце прапануецца параўнаць выдаткі на карыстаньне  стацыянарнай і мабільнай сувязьзю. З дапамогай адказаў, паводле  міністэрства, можна будзе таксама прадказаць рэакцыю насельніцтва на  падаражаньне стацыянарнай сувязі і ацаніць гатоўнасьць фізычных асоб да  адмовы ад «хатніх» тэлефонаў у прынцыпе.
Радыё "Свабода"/нг