Logo Polskiego Radia
Print

У Трасьцянцы Лукашэнка гаварыў пра «дэманаў нецярпімасьці»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2018 12:33
На мерапрыемства прыехалі таксама прэзыдэнты Германіі й Аўстрыі, Польшчу прадстаўляў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта.
Мэмарыял у Трасьцянцы Мэмарыял у Трасьцянцы Włodzimierz Pac/Polskie Radio

У Трасьцянцы Лукашэнка гаварыў пра «дэманаў нецярпімасьці»
29 чэрвеня ў мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец» (падчас Другой сусьветнай вайны там быў лягер сьмерці) прайшоў мітынг-рэквіем. У ім узяў удзел Аляксандр Лукашэнка, на мерапрыемства прыехалі таксама прэзыдэнты Германіі й Аўстрыі – Франк-Вальтэр Штайнмаер і Аляксандр Ван дэр Белен. Польшчы прадстаўляў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.
У сваёй прамове Лукашэнка гаварыў пра «дэманаў нецярпімасьці», зь якімі сутыкаецца сусьветная супольнасьць. «Сёньня мы бачым, што мінулае нас не пакідае, – цытуе словы кіраўніка Беларусі агенцтва БелТА. – Многія не прызнаюць дзяржаўных межаў. Сусьветная супольнасьць зноў сутыкаецца з »дэманамі нянавісьці«, якія распальваюць нянавісьць і правакуюць гвалт».
Лукашэнка нагадаў, што Беларусь выступае за новы маштабны міжнародны дыялёг, які павінен дапамагчы пераадолець усе супярэчнасьці. Таксама ён заклікаў захаваць праўду пра вайну й «не дапусьціць адраджэньня страшэннага мінулага».

29 чэрвеня ў мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец» (падчас Другой сусьветнай вайны там быў лягер сьмерці) прайшоў мітынг-рэквіем. У ім узяў удзел Аляксандр Лукашэнка, на мерапрыемства прыехалі таксама прэзыдэнты Германіі й Аўстрыі – Франк-Вальтэр Штайнмаер і Аляксандр Ван дэр Бэлен. Польшчу прадстаўляў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.

У сваёй прамове Лукашэнка гаварыў пра «дэманаў нецярпімасьці», зь якімі сутыкаецца сусьветная супольнасьць. «Сёньня мы бачым, што мінулае нас не пакідае, – цытуе словы кіраўніка Беларусі агенцтва БелТА. – Многія не прызнаюць дзяржаўных межаў. Сусьветная супольнасьць зноў сутыкаецца з «дэманамі нянавісьці», якія распальваюць нянавісьць і правакуюць гвалт».

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь выступае за новы маштабны міжнародны дыялёг, які павінен дапамагчы пераадолець усе супярэчнасьці. Таксама ён заклікаў захаваць праўду пра вайну й «не дапусьціць адраджэньня страшэннага мінулага».

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт