Сёлета 21 чалавек здаў ЦТ па беларускай мове на 100 балаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.06.2018 18:06
                    
                                 
                
                
                    У 2017 годзе ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 32 абітурыенты.
                
                
                    
                         pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         21 чалавек здаў цэнтралізаванае тэставаньне па беларускай мове на 100 балаў. Такую лічбу назваў агенцтву БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.
Паводле яго словаў, гэта менш, чым летась: у 2017 годзе ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 32 абітурыенты. Затое сярэдні бал сёлета вышэйшы, чым у мінулым годзе – 35,92 супраць ранейшых 34,25.
Значна зьменшылася й колькасьць абітурыентаў, якія не перакрочылі ніжні парог адзнак ЦТ. «Менш за 10 балаў па беларускай мове сёлета набралі 1335 абітурыентаў, што склала 5,6%. Летась іх было болей – 2040 чалавек (7,5%)», – заявіў Міксюк.
Вынікі ЦТ па расейскай мове стануць вядомыя 26 чэрвеня.
эўрарадыё/вс