Logo Polskiego Radia
Print

З пачатку году ў Беларусі асуджаныя 25 вайскоўцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.06.2018 16:02
У асноўным вайскоўцы прызнаныя вінаватымі ў гвалтоўных дзеяньнях у адносінах да падначаленых, парушэньні статутных узаемаадносін і перавышэньні ўлады.
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 кляса Аляксей СтукНамесьнік генэральнага пракурора Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 кляса Аляксей Стукyoutube.com/screen

З пачатку года ў Беларусі асуджаныя 25 вайскоўцаў
З пачатку 2018 году судамі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды ў дачыненьні да 25 вайскоўцаў: 23 салдат тэрміновай службы, двух прапаршчыкаў і аднаго афіцэра. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 25 чэрвеня паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.
Паводле яго словаў, у асноўным вайскоўцы прызнаныя вінаватымі ў гвалтоўных дзеяньнях у адносінах да падначаленых, парушэньні статутных узаемаадносін і перавышэньні ўлады. «Да вінаватых прымяняюцца дастаткова жорсткія меры пакараньня. У прыватнасьці, дзевяць чалавек прысуджаныя да пазбаўленьня свабоды, дзевяць – да арышту», – удакладніў Аляксей Стук.
Паводле намесьніка генпракурора, любому факту, нейкаму сыгналу нястатутных адносін надаецца вялікае значэньне, праводзіцца вельмі старанная праверка й прымаюцца адпаведныя рашэньні. «Пасьля трагічных падзей, якія адбыліся ў вайсковай частцы пад Барысавам, узмоцнены пракурорскі нагляд і прафіляктычныя мерапрыемствы. Пракуроры часьцей бываюць у частках, праводзяцца раптоўныя праверкі, ацэньваецца стан каравульнай службы, службовай дысцыпліны», – сказаў Стук.

З пачатку 2018 году судамі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды ў дачыненьні да 25 вайскоўцаў: 23 салдат тэрміновай службы, двух прапаршчыкаў і аднаго афіцэра. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 25 чэрвеня паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Паводле яго словаў, у асноўным вайскоўцы прызнаныя вінаватымі ў гвалтоўных дзеяньнях у адносінах да падначаленых, парушэньні статутных узаемаадносін і перавышэньні ўлады. «Да вінаватых прымяняюцца дастаткова жорсткія меры пакараньня. У прыватнасьці, дзевяць чалавек прысуджаныя да пазбаўленьня свабоды, дзевяць – да арышту», – удакладніў Аляксей Стук.

Паводле намесьніка генпракурора, любому факту, нейкаму сыгналу нястатутных адносін надаецца вялікае значэньне, праводзіцца вельмі старанная праверка й прымаюцца адпаведныя рашэньні.

«Пасьля трагічных падзей, якія адбыліся ў вайсковай частцы пад Барысавам, узмоцнены пракурорскі нагляд і прафіляктычныя мерапрыемствы. Пракуроры часьцей бываюць у частках, праводзяцца раптоўныя праверкі, ацэньваецца стан каравульнай службы, службовай дысцыпліны», – сказаў Стук.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт