Дзяржпрадпрыемства падае ў суд на «Белсат»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.06.2018 18:42
Дзяржаўны канцэрн «Белэнерга» абвінавачвае журналіста канала Станіслава Івашкевіча ў паклёпе.
Photo: belsat.eu
У адным з матэрыялаў журналіст заявіў пра сур’ёдныя карупцыйныя парушэньні ў супрацоўніцтве канцэрна з ААТ «Белкотлаачыстка», піша ГА »БАЖ«.
Аўтар «Белсата» сьцвярджае, што прадпрыемства неабгрунтавана завышае цэны на свае паслугі, але нягледзячы на гэта, фактычна стала манапалістам па ачыстцы рэзэрвуараў для мазуту ў сыстэме «Белэнерга».
Таксама ў сюжэце ідзе размова пра сур’ёзныя парушэньні ў галіне аховы навакольнага асяроддзям на Рагачоўскай ТЭЦ. Былы супрацоўнік рагачоўскай кацельнай сьцвярджае, што адкіды мазуту «Белкотлаачыстка» проста закапала ў зямлю.
Падчас падрыхтоўкі матэрыялу журналіст сабраў пісьмовыя доказы, пабываў на тэрыторыі кацельнай і нават правёў альтэрнатыўны тэндэр на правядзеньне падобных паслугаў.
У адказ на журналісцкае расьследаваньне ТАА «Белкотлаачыстка» звярнулася з пазовам у Эканамічны суд Мінска і просіць спагнаць з журналіста 5 000 беларускіх рублёў кампэнсацыі за пашкоджаную дзелавую рэпутацыю прадпрыемства. У адрас тэлеканала «Белсат» прадпрыемства пакуль не падавала іск.
Паводле БАЖ/ПЦ Вясна/юл