Logo Polskiego Radia
Print

Узнавіла працу славутая Галерэя «Ў»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.06.2018 17:24
Пасьля доўгага перапынку ў сэрцы беларускай сталіцы запрацавала культавая ўстанова – Галерэя «Ў».
Foto: http://ygallery.by

Галерэя пераехала з праспэкту Незалежнасьці, 37А, на модную вуліцу Кастрычніцкую, 19.

Галоўная перавага новага памяшканьня – вялікая прастора, плошчай каля тысячы квадратных мэтраў, і ўтульны, закрыты ад староньняга вока ўнутраны дворык.

Паўгода таму сузаснавальнікі галерэі знайшлі новае месца для культавай установы – на вуліцы Кастрычніцкай,19, у цэху былога заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У старым памяшканьні выставачная прастора складала каля 170 квадратных мэтраў. Агульная плошча новай пляцоўкі – каля 1 тысячы квадратаў пры вышыні 7 мэтраў.

У чацьвер новую культурніцкую прастору ацаніла творчая інтэлігенцыя, журналісты, а ў пятніцу яна адкрыецца для шырокай грамадзкасьці. Першая імпрэза – выстава «Без выключэньня. У працэсе». Першы праект на новым месцы – пра інклюзіўнасьць.

У лістападзе 2017 году Галерэя «Ў» закрылася – участак зямлі ў цэнтры сталіцы каля плошчы Перамогі (былое тралейбуснае дэпо) прадалі з аўкцыёну пад новую жылую забудову.

Паводле Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт