Logo Polskiego Radia
Print

Забарона на наведваньне лясоў дзейнічае ў 83 раёнах Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2018 17:17
За парушэньне забароны могуць пагражаць штрафныя санкцыі (да 25 базавых велічынь).
skeeze/pixabay.com/CC0

Забарона на наведваньне лясоў дзейнічае ў 83 раёнах Беларусі
За парушэньне забароны могуць пагражаць штрафныя санкцыі (да 25 базавых велічынь).
Забарона на наведваньне лясоў усё яшчэ дзейнічае ў 83 раёнах рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
За апошнія дні абмежавальныя меры былі зьняты ў некаторых раёнах Гомельскай і Гродзенскай абласьцей. Але пажаранебясьпечная абстаноўка захоўваецца на большасьці тэрыторый. За апошнія суткі ў лясным фондзе адбылося 7 выпадкаў узгараньняў. А ўсяго з пачатку пажаранебясьпечнага сэзона зафіксавана 312 лясных пажараў.
„Увядзеньне забароны на наведваньне лясоў, як правіла, уводзіцца пры ўстанаўленьні высокай або надзвычайнай пажарнай небясьпекі па ўмовах надвор'я, калі пажар можа ўзьнікнуць ад самай маленькай іскры. Сусьветны вопыт паказвае, што ахвярамі лясных пажараў нярэдка становяцца людзі. Напрыклад, у мінулым годзе ў Партугаліі пры лясным пажары загінулі больш за 50 чалавек”, - паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Каб зьнізіўся ўзровень пажарнай небясьпекі, патрэбны інтэнсіўныя ападкі на працягу некалькіх дзён. Толькі ў гэтым выпадку пажаранебясьпечная абстаноўка ў лясным фондзе можа стабілізавацца.
У пэрыядзе дзеяньня забароны грамадзянам не дазваляецца знаходжаньне ў лясным фондзе нават для прагулак і адпачынку на прыродзе, забараняецца ўезд транспарту, за выключэньнем службовага. Парушэньне забароны можа пагражаць штрафнымі санкцыямі (да 25 базавых велічынь, 1 БВ - Бр24,5).
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт