Жаўнеры Арміі Краёвай сьвяткавалі вызваленьне Івянца
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.06.2018 13:20
Захоп мясцовасьці Арміяй Краёвай на некалькі гадзін называецца Івянецкім паўстаньнем.
фота: Польская амбасада ў Менску
Жаўнеры Арміі Краёвай сьвяткавалі вызваленьне Івянца
У Івянцы прайшло сьвяткаваньне 75 гадавіны вызваленьня мястэчка ад гітлераўцаў. Захоп мясцовасьці Арміяй Краёвай на некалькі гадзін называецца Івянецкім паўстаньнем. Яго мэтай было вызваленьне раней арыштаваных чальцоў польскай кансьпірацыі. Падчас акцыі жаўнеры АК забілі, паводле розных дадзеных, ад некалькіх дзясяткаў да 150 гітлераўцаў і іх калябарантаў.
У касьцёле сьвятога Аляксея адбылася адмысловая ўрачыстасьць. Пасьля вернікі наведалі мясцовыя могілкі, запалілі зьнічы і ўсклалі кветкі на магілах жаўнераў АК, якія загінулі ў 1943 годзе.
Польская актывістка АК з Івянца Тэрэза Собаль гаварыла Польскаму радыю, што памяць пра геройства жаўнераў АК трэба перадаваць маладому пакаленьню: «Мы павінны расказаць гэта дзецям і ўнукам, каб яны памяталі, што свабода сама сабой не паяўляецца».
Урачыстасьць арганізаваў непрызнаваны Саюз палякаў Беларусі. Удзел у ёй прымалі польскія дыпляматы з Горадні і Менску.
У Івянцы прайшло сьвяткаваньне 75 гадавіны вызваленьня мястэчка ад гітлераўцаў. Захоп мясцовасьці Арміяй Краёвай на некалькі гадзін называецца Івянецкім паўстаньнем. Яго мэтай было вызваленьне раней арыштаваных чальцоў польскага падпольля. Падчас акцыі жаўнеры АК забілі, паводле розных дадзеных, ад некалькіх дзясяткаў да 150 гітлераўцаў і іх калябарантаў.

ав