Паломнікі ідуць пешшу ў Будслаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        16.06.2018 13:37
                    
                                 
                
                
                    Вернікі з усёй Беларусі к 1 ліпеня зьбяруцца ля абраза Божай Маці.
                
                
                    
                         Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/giselly
Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/giselly
                     
                
                
                
               
                
                         Зь Берасьця сёньня рушыла пешае паломніцтва ў Будслаў — да адной з галоўных сьвятынь беларускіх католікаў — абраза Маці Божай. Паломнікі павінны пераадолець больш за паўтысячы кілямэтраў. Такія падарожжы вернікаў у Беларусі ўжо сталі традыцыяй.
Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт, арцыбіскуп менска-магілёўскі: Касьцёл таксама знаходзіцца ў дарозе. Як сказаў сьвяты айцец Францішак, наведваючы Кракаў, ня трэба сядзець на зручнай канапе, а трэба надзець чаравікі і ісьці. Касьцёл увесь час знаходзіцца ў руху, такім чынам пастаянна адраджаючыся.
У бліжэйшыя дні ў Будслаў стартуюць чарговыя паломнікі — з Маладэчна, Магілёва, Менска і іншых месц. Урачыстасьці ў Будславе адбудуцца 1-2 ліпеня.
вк