Армэнія абвінавачвае Беларусь у садзейнічаньні гонцы ўзбраеньняў у рэгіёне
Уладам гэтай краіны не падабаюцца пастаўкі беларускай зброі ў Азэрбайджан.
У Армэніі заявілі, што Беларусь садзейнічае гонцы ўзбраеньняў у рэгіёне. З такой заявай выступіў сакратар Савета нацыянальнай бясьпекі Армэн Грыгаран. Ён сустракаўся зь беларускім амбасадарам Ігарам Назарчуком і перадаў яму пазыцыю афіцыйнага Ерэвана ў справе продажу беларускага ўзбраеньня ў Азэрбайджан.
„Беларусь, якая зьяўляецца сяброўскай краінай Армэніі й мае партнэрскія абавязкі, прадае Азэрбайджану зброю, і такім чынам садзейнічае гонцы ўзбраеньняў у рэгіёне”, - напісаў Грыгаран на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Падчас размовы зь беларускім амбасадарам сакратар Савета нацыянальнай бясьпекі Армэніі выказаў „глыбокую заклапочанасьць” яго краіны гэтай справай. У Ерэване лічаць, што дзеяньні ўладаў Беларусі падрываюць намаганьні „па забесьпячэньні стабільнасьці ў рэгіёне”.
Як вядома, напружанасьць паміж Армэніяй і Азэрбайджанам існуе з-за пытаньня Нагорнага Карабаху, на які прэтэндуюць абедзьве краіны. Нядаўна стала вядома, што ў Азэрбайджан былі пастаўлены беларускія сыстэмы залпавага агню „Палянэз”. Каля іх зрабіў фота прэзыдэнт Ільхам Аліеў.
У траўні падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пра пастаўкі беларускай зброі размаўляў таксама новы прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян.
euroradio.fm/аз
У Армэніі заявілі, што Беларусь садзейнічае гонцы ўзбраеньняў у рэгіёне. З такой заявай выступіў сакратар Савета нацыянальнай бясьпекі Армэн Грыгаран,паведамляе euroradio.fm.
Грыгаран сустракаўся зь беларускім амбасадарам Ігарам Назарчуком і перадаў яму пазыцыю афіцыйнага Ерэвана ў справе продажу беларускага ўзбраеньня ў Азэрбайджан.

аз