Разьмяшчэньне ў Польшчы амэрыканскай базы будзе некарысным для Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.06.2018 10:54
                    
                                 
                
                
                    «Расея будзе мець апраўданьне» для разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ракет Іскандэр, магчыма з ядзернымі боегалоўкамі.
                
                
                    
                         Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0
Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0
                     
                
                
                
               
                
                         Разьмяшчэньне ў Польшчы пастаяннай амэрыканскай ваеннай базы будзе некарысным  для Беларусі.
"У такім выпадку «Расея будзе мець апраўданьне» для разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ракет "Іскандэр",  магчыма з ядзернымі боегалоўкамі", - такое меркаваньне выказаў на сайце naviny.by ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін.
Алесін лічыць, што ў Беларусі ёсьць тры месцы, дзе могуць разьмясьціць Іскандэры. Гэта аб’екты, дзе раней знаходзіліся савецкія ракеты сярэдняй далёкасьці Р-400 «ОКА». Маецца на ўвазе Станькова блізу Менска, Цэль на ўсходзе краіны й Слабодка ў Берасьцейскай вобласьці.
Паводле экспэрта, Слабодка, якая найбліжэй да польскай мяжы, можа стаць месцам дысьлякацыі расейскай ракетнай брыгады.
Аўтар публікацыі адзначае, што зьяўленьне расейскіх баз у Беларусі пагражае разбурэньнем цяперашняй зьнешняй палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Таму можна прагназаваць, што Менск «будзе абараняцца да канца», – мяркуе Алесін.
naviny.by/яс