Logo Polskiego Radia
Print

На кіраўнікоў недзяржаўнай ВНУ завялі крымінальную справу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 10:28
Іх вінавацяць у дзейнасьці без рэгістрацыі і ў нявыплаце падаткаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

На кіраўнікоў і сяброў прыватнай навучальнай установы «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытуту Павал Бука, у кватэры якога сьледчыя правялі ператрус.

«Нам ставяць у віну адукацыйную дзейнасьць без рэгістрацыі і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць зь нясплатай падаткаў ажно на 30 тысяч рублёў. (...) Але мы настойваем, што працавалі законна, бо гэта замежная навучальная ўстанова, і ўсе дакумэнты ў нас спраўныя», — распавёў Павал Бука.

Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі быў зарэгістраваны ва Ўкраіне, плату за навучаньне ў ім ня бралі, сьцьвярджае Павал Бука. Выкладаньне вядзецца па-беларуску, навучэнцы наведваюць вольныя лекцыі.

У інстытуце навучалася некалькі дзясяткаў чалавек. Але ў траўні мінулага году вучэбны працэс быў спынены. Напярэдадні працай інстытуту зацікавіліся сьледчыя з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю, выкладчыкаў і навучэнцаў курсу праграмаваньня пачалі выклікаць на размовы. Цягам амаль году цягнулася праверка, якая, як цяпер высьветлілася, прывяла да крымінальнай справы.

«Пры гэтым нам за год тройчы дасылалі лісты, у якіх паведамлялі, што ў нашых дзеяньнях няма складу злачынства», — адзначае Павал Бука.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт