Logo Polskiego Radia
Print

Пад Ашмянамі зьявіўся парк ВКЛ

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 12:43
Замкі і храмы "аднавіў" на 3D-прынтары Аляксандар Варыкіш.
Наваградзкі замакНаваградзкі замакФота: Дзьмітрый Ласько

У вёсцы Радзевічы Ашмянскага раёну зьявіўся парк замкаў і касьцёлаў часоў ВКЛ, раздрукаваных на 3D-прынтары.

Дзесяць самых значных помнікаў дойлідзтва Гарадзеншчыны надрукаваў у маштабе 1:25 вядомы краязнавец і экскурсавод Аляксандар Варыкіш.

Варыкіш купіў дом шляхціцаў Ракіцкіх, якому сто гадоў. І стварыў тут турыстычны цэнтар.

На “аднаўленьне” замкаў і храмаў ВКЛ у фармаце 3D Варыкіш атрымаў 17 тыс. даляраў паводле праекту ПРААН «Садзейнічаньне разьвіцьцю на мясцовым узроўні ў Беларусі».

У 41 год Аляксандар Варыкіш асвоіў новую спэцыяльнасьць — 3D-мадэлер. Цяпер з дапамогай дронаў ён здымае гісторыка-культурныя аб'екты, а потым з дапамогай камп'ютарных тэхналёгій канвэртуе фота ў 3D-фармат.

Nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт