У Беларусі могуць увесьці адказнасьць за распаўсюд ілжы ў інтэрнэце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        06.06.2018 16:03
                    
                                 
                
                
                    На думку кіраўніка БАЖ, гэта чарговае закручваньне гаек у інфармацыйнай прасторы.
                
                
                    
                         geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі абмяркоўваецца пытаньне аб увядзеньні адказнасьці за распаўсюд ілжывай інфармацыі ў інтэрнэце, у тым ліку ананімнай крыніцай. Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Аляксандар Канюк 6 чэрвеня ў Мінску, узнагароджваючы пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае асьвятленьне ў СМІ дзейнасьці органаў пракуратуры.
Як паведамляе інфармагенцтва БелТА, Канюк удакладніў, што гаворка ідзе аб увядзеньні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці, а таксама, магчыма, буйных матэрыяльных спагнаньняў. Зараз, нагадаў ён, у беларускім заканадаўстве прадугледжана адказнасьць, у тым ліку крымінальная, за паклёп.
Камэнтуючы па просьбе БелаПАН выказваньне генэральнага пракурора, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец заявіў: пытаньне аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за распаўсюд ілжывай інфармацыі ў інтэрнэце зьяўляецца «чарговай спробай дзяржавы закруціць гайкі ў інфармацыйнай сфэры».
«Інтэрнэт доўгі час быў і пакуль што застаецца найбольш вольнай прасторай для распаўсюду інфармацыі. Але апошнія намаганьні дзяржавы значна пашыраюць магчымасьці кантраляваць інфармацыю ў інтэрнэце і змагацца з інфармацыяй, якую дзяржава лічыць немэтазгоднай, забароненай, той, што ёй не падабаецца», – падкрэсьліў кіраўнік БАЖ.
www.belapan.by/нг