Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы сталі крыху больш міралюбнымі, чым былі год таму

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.06.2018 15:53
Па выніках дасьледаваньня Інстытута эканомікі і міру, Расея апынулася ў дзясятцы самых агрэсіўных краін сьвету.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусы больш міралюбныя, чым расейцы ды ўкраінцы. Гэта стала вядома дзякуючы «Глябальнаму індэксу міру» (Global Peace Index), які складаецца на падставе такіх паказчыкаў, як колькасьць забойстваў, колькасьць паліцыі і вайскоўцаў, а таксама выдаткі на ўзбраеньне. Беларусь апынулася на 101-м месцы, паміж Папуа Новай Гвінэяй і Грузіяй. Летась яна была на 103-м месцы.

Па выніках дасьледаваньня Інстытута эканомікі і міру, у дзясятцы найбольш агрэсіўных краін апынуліся: Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Конга, Лібія, Емэн, Самалі, Ірак, Расея, Паўднёвы Судан, Афганістан і Сырыя. Расея – на 154-м месцы. Украіна знаходзіцца на 152 месцы, побач з Турцыяй і Паўночнай Карэяй, якія атрымалі ад экспэртаў адзнаку «вельмі нізка».

Найвышэйшыя адзнакі атрымалі 13 краін, у ліку якіх Ісьляндыя, Новая Зэляндыя, Аўстрыя, Партугалія, Канада і Аўстралія.

Злучаныя Штаты апынуліся на 121 месцы. Замыкаюць рэйтынг краіны, якія атрымалі сярэднюю ацэнку. Экспэрты падкрэсьліваюць, што ЗША разам з Расеяй, Нямеччынай і Кітаем зьяўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком зброі.

У Інстытуце эканомікі і міру таксама адзначылі, што агульны ўзровень міралюбнасьці на плянэце зьніжаецца чацьвёрты год запар.

www.svaboda.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт