Спэцдакладчык ПАРЭ па Беларусі не прыедзе, бо зламаў сабе нагу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.06.2018 12:55
Сярод верагодных прэтэндэнтаў на пасаду дакладчыка - дэпутаты ад Нідэрляндаў, Нямеччыны і Польшчы.
крыніца: www.en.efhr.eu
Спэцдакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні ня здолеў наведаць Менск з заплянаваным візытам 6 чэрвеня.
«Паводле тых дадзеных, якія мы атрымалі з Парлямэнцкай асамблеі, спадар Рыгоні зламаў нагу. З-за гэтага ён і адмяніў візыт» – паведаміў сёньня кіраўнік беларускай дэлегацыі ў супрацы з ПАРЭ Андрэй Навумовіч.
Паўнамоцтвы Андрэа Рыгоні павінны былі скончыцца напрыканцы чэрвеня. А абірацца спэцдакладчыкам па Беларусі яшчэ раз ён ня мог з-за таго, што статут ПАРЭ забараняе аднаму і таму ж дэпутату займаць гэтую пасаду болей за два разы.
Да таго ж, на апошніх парлямэнцкіх выбарах у Італіі Рыгоні не абралі дэпутатам нацыянальнага парлямэнту – абавязковая ўмова для працы ў ПАРЭ.
Хто будзе новым спэцдакладчыкам па Беларусі ў ПАРЭ, пакуль невядома. Паводле неафіцыйнай інфармацыі з Парлямэнцкай асамблеі, сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў дэпутаты ад Нідэрляндаў, Нямеччыны і Польшчы.
www.svaboda.org/нг