Logo Polskiego Radia
Print

Актывістку ЛГБТ-руху будуць судзіць за плякат «Самі вы падробка»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.06.2018 14:15
Віка Біран сфатаграфавалася з плякатам ля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўраду.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Віку Біран выклікаюць Цэнтральны і Ленінскі РУУСы. Пра гэта паведаміў актывіст Нік Анціпаў.

Раней на яе ўжо склалі пратакол у Маскоўскім РУУСе за «правядзеньне масавага мерапрыемства – адзіночны пікет». Суд па гэтай справе пройдзе 6 чэрвеня ў адсутнасьці Вікі, якая выехала за мяжу. Дзяўчына прасіла перанесьці паседжаньне, але пакуль не атрымала адказу.

Віка зрабіла тры асобныя здымкі побач з кожным будынкам, якія стаяць у межах трох раёнаў, дзе кіруюць розныя РУУС. Будынак МУС знаходзіцца ў Цэнтральным, сквэр насупраць КДБ – у Ленінскім, будынак урада – у Маскоўскім.

Актывістка ЛГБТ-руху Віка Біран сфатаграфавалася ля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўраду з плякатам «Самі вы падробка» у знак пратэсту супраць гамафобскай заявы Міністэрства ўнутраных справаў. Віка адзначала, што ейныя дзеяньні складана назваць пікетамі, бо яна была каля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўраду нядоўга – разгарнула плякат, зрабіла фота і пайшла ў іншае месца.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт