Выпускныя іспыты ў беларускіх школах будуць мяняцца
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.06.2018 13:32
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта паведаміў міністар адукацыі Ігар Карпенка ў інтэрвію тэлеканалу СТВ.
                
                
                    
                         pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Чыноўнік зьвярнуў увагу на тое, што форма школьных выпускных іспытаў не адпавядае форме ўступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы. На думку Карпенкі, трэба стварыць новы фармат, які збалянсуе патрэбы школы, навучэнца і бацькоў.
Міністар паабяцаў, што новы фармат іспытаў ня будзе нечаканым, а зьявіцца на працягу аднаго-двух гадоў.
Акрамя таго, Карпенка паведаміў, што ў наступным годзе плянуюцца пэўныя зьмены пры паступленьні ў ВНУ. Напрыклад, па некаторых спэцыяльнасьцях могуць зьявіцца ўнутраныя ўступныя іспыты. «За цэнтралізаваным тэставаньнем нельга страціць асобу абітурыента», – патлумачыў чыноўнік.
Акрамя таго, разглядаецца магчымасьць памяняць мэтадалёгію падліку балаў на цэнтралізаваным тэставаньні. Новая сыстэма павінна стаць больш зразумелай для абітурыентаў і бацькоў. Апрабаваць яе плянуецца ўжо на гэтай уступнай кампаніі, але знаёмыя з ёй пакуль будуць толькі спэцыялісты.
euroradio.fm/яс