Logo Polskiego Radia
Print

Актывіста судзяць за фотаздымак з прапановай заблякаваць сайт МУС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 11:07
Рашэньне суду будзе агучана ў панядзелак, 4 чэрвеня. Час працягу паседжаньня пакуль невядомы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У пятніцу, 1 чэрвеня актывіста Пятра Маркелава выклікалі на прафіляктычную размову ў Маскоўскае РУУС у 13 гадзін. Маркелаў пасьпеў паведаміць, што на яго складаюць пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна на працягу аднаго году). Тэлефон актывіста быў недаступны, у РУУС адказалі, што яго там няма.

Каля 17 гадзін праваабаронцам стала вядома, што над Пятром Маркелавым адбываецца суд. Судзьдзя - Тацьцяна Мотыль.

Аднак, рашэньне суду будзе агучана толькі ў панядзелак, 4 чэрвеня. Час працягу паседжаньня пакуль невядомы.

Да панядзелку Пётр Маркелаў будзе ўтрымлівацца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Нагадаем, актывіст Пётр Маркелаў 31 траўня сфатаграфаваўся каля будынка МУС з плякатам „Заблякуйце 86.57.250.202”. Гэтыя лічбы абазначаюць IP-адрас сайта Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэтым ён выказаў сваю нязгоду з блякіроўкай шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку сайту Грамадзкага руху „Дзея”, сайту ініцыятывы за дэкрыміналізацыю 328 артыкула Крымінальнага кодэкса Legalize Belarus.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт