Logo Polskiego Radia
Print

30 траўня ў Менску пабіты стогадовы тэмпэратурны рэкорд

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.05.2018 09:21
Таксама рэкорды ўстаноўленыя і ў іншых гарадах Беларусі.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

30 траўня ў Менску пабіты стогадовы тэмпэратурны рэкорд
У сераду паветра ў Менску прагрэлася да 29,4 градуса. Ранейшы максымум складаў 28,8 градуса, гэта паказчык быў дасягнуты 30 траўня 1917 года.
Таксама рэкорды ўстаноўленыя і ў іншых гарадах Беларусі: у Віцебску – 28 (было 27,6 у 1995 году), Магілёве – 29,8 (28,2 у 2007 годзе) і Гродне – таксама 29,8 (28,6 у 1963 годзе).
Цяплей усяго 30 траўня было ў Берасьце – 31,3 градуса, аднак у гэтым горадзе рэкорд выстаяў (31,6 у 2005 годзе).
Абсалютны тэмпэратурны максымум у Беларусі быў зафіксаваны ў 1979 годзе на тэрыторыі Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка, тэмпэратура склала 32,7 градуса вышэй за нуль.
Паводле naviny.by/эж


У сераду паветра ў Менску прагрэлася да 29,4 градуса. Ранейшы максымум складаў 28,8 градуса, гэты паказчык быў дасягнуты 30 траўня 1917 года.

Таксама рэкорды ўстаноўленыя і ў іншых гарадах Беларусі: у Віцебску – 28 (было 27,6 у 1995 году), Магілёве – 29,8 (28,2 у 2007 годзе) і Горадні – таксама 29,8 (28,6 у 1963 годзе).

Цяплей усяго 30 траўня было ў Берасьце – 31,3 градуса, аднак у гэтым горадзе рэкорд выстаяў (31,6 у 2005 годзе).

Абсалютны тэмпэратурны максымум у Беларусі быў зафіксаваны ў 1979 годзе на тэрыторыі Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка, тэмпэратура склала 32,7 градуса вышэй за нуль.

Паводле naviny.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт