Human Constanta зладзіла ў Берасьці фэст для ўцекачоў з Паўночнага Каўказу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.05.2018 08:00
                    
                                 
                
                
                    «Вось гэтым фэстывалем мы спрабуем (...) разьвязаць праблему ксэнафобіі, непаразуменьняў паміж рознымі культурамі», - кажа арганізатар.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Праваабарончая арганізацыя Human Constanta зладзіла ў Берасьці фэст для ўцекачоў з Паўночнага Каўказу. Актывісты зладзілі мерапрыемства для тых, хто апынуўся ў складанай сытуацыі: не атрымаў прытулку ў Эўразьвязе ды застаўся на беларускім памежжы.
«Вось гэтым фэстывалем мы спрабуем (...) разьвязаць праблему ксэнафобіі, непаразуменьняў паміж рознымі культурамі», – кажа суарганізатар фэсту Аляксей Талстоў.
У Берасьці ўжо некалькі гадоў знаходзяцца ўцекачы з Паўночнага Каўказу. Некалькі сотняў тых, каго не пусьцілі праз польскую мяжу, вымушана затрымаліся ў Берасьці.
«Тут у Берасьці мы працуем з людзьмі з Чачніі і Дагестану, людзьмі з расейскім грамадзянствам, і за ўвесь час Беларусь не надала формы міжнароднай абароны людзям, і таму адзіная магчымасьць ратавацца – бегчы ў іншыя краіны, таму Беларусь для іх – транзытная тэрыторыя», – кажа праваабаронца Наста Лойка.
- Каб гэта быў ня толькі транзыт, а краіна сяброўства, і каб вымушаныя малыя мігранты маглі забыцца на праблемы ды пабавіцца са сваімі аднагодкамі ў прыязнай атмасфэры, і паўстала пляцоўка «Фэст сяброўства». А яшчэ – каб кожны, хто хоча дапамагчы, здолеў гэта зрабіць, – заяўляюць арганізатары.
Інтэграцыйны «Фэст сяброўства» арганізацыя Human Constanta зладзіла ў супрацы з агенцтвам рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч».
belsat.eu/яс