Logo Polskiego Radia
Print

Рассельгаснагляд пагражае забараніць пастаўкі мяса з Гарадзеншчыны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 08:04
Прычынай магчымых санкцый стала выяўленьне расейскімі спэцыялістамі незаяўленай прадукцыі.
youtube.com/screen

Рассельгаснагляд пагражае забараніць пастаўкі мяса з Гродзеншчыны
Рассельгаснагляд з 25 траўня ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі Гарадзенскага мясакамбіната, паведамляецца на сайце расейскага ведамства.
Прычынай такога рашэньня стаў інцыдэнт, які адбыўся 17 траўня. Расейскія спэцыялісты выявілі, што разам з задэкляраванымі вырабамі перавозіцца больш за 6 тон незаяўленай у дакумэнтах сыравяленай і сыравэнджанай прадукцыі са сьвініны. Прадукцыя была вырабленая на Гарадзенскім мясакамбінаце. Расейцы лічаць, што ў такой прадукцыі можа быць вірус афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).
На думку прадстаўнікоў Рассельгаснагляду, незаконная перавозка мясной прадукцыі «можа сьведчыць пра ўдзел сэртыфікуючага вэтэрынарнага лекара Гарадзенскай вэтэрынарнай службы ў арганізацыі ашуканскай схемы паставак сьвінагадоўчай прадукцыі, увоз якой у Расейскую Фэдэрацыю часова абмежаваны».
Пры паўторным выяўленьні такой прадукцыі, якую будуць везьці ў Расею, Рассельгаснагляд пагражае ўвесьці санкцыі на пастаўкі прадукцыі з усёй Гарадзенска вобласьці.

Рассельгаснагляд з 25 траўня ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі Гарадзенскага мясакамбіната, паведамляецца на сайце расейскага ведамства.

Прычынай такога рашэньня стаў інцыдэнт, які адбыўся 17 траўня. Расейскія спэцыялісты выявілі, што разам з задэкляраванымі вырабамі перавозіцца больш за 6 тон незаяўленай у дакумэнтах сыравяленай і сыравэнджанай прадукцыі са сьвініны. Прадукцыя была вырабленая на Гарадзенскім мясакамбінаце. Расейцы лічаць, што ў такой прадукцыі можа быць вірус афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).

На думку прадстаўнікоў Рассельгаснагляду, незаконная перавозка мясной прадукцыі «можа сьведчыць пра ўдзел сэртыфікуючага вэтэрынарнага лекара Гарадзенскай вэтэрынарнай службы ў арганізацыі ашуканскай схемы паставак сьвінагадоўчай прадукцыі, увоз якой у Расейскую Фэдэрацыю часова абмежаваны».

Пры паўторным выяўленьні такой прадукцыі, якую будуць везьці ў Расею, Рассельгаснагляд пагражае ўвесьці санкцыі на пастаўкі прадукцыі з усёй Гарадзенскай вобласьці.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт