Двое з пацярпелых на заводзе НВА „Алкід” у рэанімацыі
На месцы выбуху ў вёсцы Каралёў Стан пад Менскам працуе сьледча-апэратыўная група.
Чацьвёра пацярпелых ад выбуху ў вёсцы Каралёў Стан пад Менскам дастаўленыя ў сталічную бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, пацярпелым аказваюць дапамогу ў поўным аб'ёме з выкарыстаньнем усіх сучасных сродкаў і мэдпрэпаратаў.
„Стан двух пацярпелых, якія знаходзяцца зараз у рэанімацыі, ацэньваецца як цяжкі, адзін пацыент у стане сярэдняй ступені цяжару, чацьвёрты — лёгкай”, — удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Выбух і пажар здарыліся раніцай 22 траўня ў адміністрацыйна-вытворчым будынку НВА „Алкід”. Паводле інфармацыі МНС, паведамленьне аб здарэньні паступіла ў 8.55. Пасьля прыбыцьця ратавальнікі ўстанавілі, што ў будынку па вытворчасьці бітумнай гідраізаляцыі плошчай 2.400 квадратных мэтраў здарыўся выбух з наступным гарэньнем.
У 9.18 пажар быў лякалізаваны, у 10.09 — ліквідаваны. Цяпер на месцы выбуху працуе сьледча-апэратыўная група.
belapan.by/аз
Чацьвёра пацярпелых ад выбуху ў вёсцы Каралёў Стан пад Менскам дастаўленыя ў сталічную бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, пацярпелым аказваюць дапамогу ў поўным аб'ёме з выкарыстаньнем усіх сучасных сродкаў і мэдпрэпаратаў.
„Стан двух пацярпелых, якія знаходзяцца зараз у рэанімацыі, ацэньваецца як цяжкі, адзін пацыент у стане сярэдняй ступені цяжару, чацьвёрты — лёгкай”, — удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Выбух і пажар здарыліся раніцай 22 траўня ў адміністрацыйна-вытворчым будынку НВА „Алкід”. Паводле інфармацыі МНС, паведамленьне аб здарэньні паступіла ў 8.55. Пасьля прыбыцьця ратавальнікі ўстанавілі, што ў будынку па вытворчасьці бітумнай гідраізаляцыі плошчай 2.400 квадратных мэтраў здарыўся выбух з наступным гарэньнем.
У 9.18 пажар быў лякалізаваны, у 10.09 - ліквідаваны. Цяпер на месцы выбуху працуе сьледча-апэратыўная група.
belapan.by/аз