У Менскай вобласьці затрыманыя пяць чалавек, якіх падазраюць у зьбіцьці эканаміста і вядучага праграмы «Эканоміка на пальцах» на партале tut.by Сяргея Чалага і ягонага сябра Анатоля Сакалоўскага, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
У цяперашні час ідуць допыты падазраваных. Высьвятляецца ступень удзелу кожнага фігуранта справы па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) у канфлікце. Праца па справе вядзецца сумесна з ГУУС Менгарвыканкама, сказала Ганчарова. Аб матывах злачынства гаварыць пакуль рана, адзначыла яна.
Як паведамлялася раней, Чалы з двума прыяцелямі адпачывалі 18 мая спачатку ва ўнівэрсаме «Цэнтральны», потым – у кафэ Kuriza Pomada. Канфліктаў у іх ні з кім не ўзьнікала. Пасьля закрыцьця кафэ кампанія выйшла на вуліцу і прайшла ў панадворак, дзе на іх напалі невядомыя.
У Чалага канстатавалі страсеньне мозгу, удары перадплечча і пералом касьцей носа. Апэрацыя не спатрэбілася. Зараз эканаміст знаходзіцца ў менскім шпіталі хуткай дапамогі, колькі часу ён там правядзе, невядома. У другога пацярпелага Анатоля Сакалоўскага – удары і страсеньне мозгу, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
Асоб злачынцаў пацярпелыя ня бачылі – тыя напалі ззаду, але аднаго з іх пасьпеў разглядзець іх прыяцель, які ў момант інцыдэнту знаходзіўся ўбаку. Ён даў паказаньні ў міліцыі.
.....

БелаПАН/ав