Logo Polskiego Radia
Print

Зьмены ў адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.05.2018 15:51
Паводле артыкулу КК, цяпер можна караць такую дзейнасьць штрафам, арыштам або турмой да 2 гадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Урад Беларусі прапанаваў праект закону, які зьмяняе, а месцамі лібэралізуе крымінальнае заканадаўства. Законапраект накіраваны ў Палату прадстаўнікоў. Зьмены, калі будуць прынятыя, набудуць сілу праз паўгода пасьля апублікаваньня закону.

Агулам прапануецца сотня зьменаў у розныя артыкулы. Некаторыя зьмены хутчэй касмэтычныя, некаторыя — проста ўдакладненьні, але ёсьць і даволі значныя.

Артыкул 193-1 пра незаконную дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі прапануюць выключыць. Паводле гэтага артыкулу, цяпер можна караць штрафам, арыштам або турмой на тэрмін да 2 гадоў за дзейнасьць у арганізацыі, якую ўлады адмаўляюцца рэгістраваць. Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі даўно крытыкавалі гэты артыкул, называлі яго недэмакратычным і патрабавалі скасаваць.

www.svaboda.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт