У Беларусі ў 73% выпадкаў афіцыйнай рэгістрацыі ў органах загс папярэднічае шлюб фактычны (сужыцьцё), паведаміла на паседжаньні Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы намесьнік прадстаўніка Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) Алена Касько.
Камэнтуючы вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня „Беларусь: структура сям’і, сямейныя адносіны, рэпрадуктыўныя паводзіны” за 2016—2018 гады, яна адзначыла, што ў краіне вырасла колькасьць зарэгістраваных шлюбаў, заключаных пасьля фактычнага шлюбу.
„Калі да 1990 году большасьць афіцыйных шлюбаў (84,6%) заключаліся без папярэдняга сумеснага пражываньня, то далей суадносіны сталі мяняцца, і блізу 2017 году колькасьць шлюбаў, заключаных пасьля шлюбу фактычнага, дасягнула 73%”, — сказала Касько.
Навукоўцы таксама назіраюць выразную тэндэнцыю да адкладваньня зачацьця, асабліва пакаленьнем, народжаным у 1970—1989 гадах.
Пры аналізе дасьледчых даных навукоўцы вылучылі пяць мадэляў рэпрадуктыўных паводзін беларусаў. Першая, умоўна традыцыйная, мадэль: дзіця зьяўляецца даволі рана, да 25 гадоў у жанчыны, да 27 гадоў у мужчыны, а дзяцей, якія нараджаюцца адзін за адным, у сям’і ня менш як два (19% апытаных). Пры другой мадэлі дзеці нараджаюцца з адносна вялікім прамежкам часу (чатыры гады). Першае — да 25 гадоў у жанчыны, да 27 гадоў у мужчыны, другое й наступныя — адносна позьнія (27% рэспандэнтаў). Трэцяя мадэль: двухдзетная сям’я з адкладзеным нараджэньнем дзяцей: у жанчыны пасьля 25, у мужчыны пасьля 27 гадоў (16% апытаных). Чацьвёртая мадэль: раньняе нараджэньне адзінага дзіцяці (19%). Пятая, сучасная, мадэль: адно дзіця, народжанае жанчынай пасьля 25 гадоў, у мужчыны пасьля 27 гадоў (13% удзельнікаў дасьледаваньня).
„Менавіта гэтая мадэль сумяшчае абодва трэнды ў зьмене рэпрадуктыўных паводзін, а менавіта зьніжэньне колькасьці дзяцей, як правіла, да аднаго й павелічэньне ўзросту, у якім яно зьяўляецца”, - паведаміла Касько.
Дасьледаваньне праводзілася ў межах праекта тэхдапамогі „Падтрымка рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бясьпекі ў Беларусі” Цэнтрам сацыялягічных і палітычных дасьледаваньняў БДУ пры падтрымцы Нідэрляндзкага міждысцыплінарнага дэмаграфічнага інстытута.
Каардынатар праграмы — аддзел насельніцтва Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
belapan.by/racyja.com/аз
У Беларусі 73% шлюбаў заключаюць пасьля папярэдняга сужыцьця
У сем’ях бачнае зьніжэньне колькасьці дзяцей і павелічэньне ўзросту, у якім яны зьяўляюцца.