ЭЗ выдзеліць Беларусі 130 тыс. эўра на ўзмацненьне кіналягічнай службы мытні
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.05.2018 12:35
Фінансавыя сродкі паступяць па праекце «Узмацненьне магчымасьцяў кіналягічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча».
На фота: беларускія мытнікі gtk.gov.by
ЭЗ выдзеліць Беларусі 130 тыс. эўра на ўзмацненьне кіналягічнай службы мытні
Беларусь атрымае ад Эўразьвязу грант па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Узмацненьне магчымасьцяў кіналягічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча». Адпаведны дакумэнт падпісаны паміж Менскай цэнтральнай мытняй і Міністэрствам інвэстыцый і эканамічнага разьвіцьця Польшчы ад імя ЭЗ, паведамляе сайт Мытнага камітэту.
Вядучым бенефіцыярам праекту выступае Менская цэнтральная мытня. Праект ажыцьцяўляецца разам з падаткова-мытнай адміністрацыяй Беластока. ЭЗ вылучыць на яго рэалізацыю каля 220 тыс. эўра, зь якіх каля 130 тыс. эўра пойдзе для Беларусі.
Гэты праект скіраваны на барацьбу з арганізаванай злачыннасьцю, недапушчэньне крымінальнай дзейнасьці й перамяшчэньня празь мяжу кантрабандных альбо абмежаваных тавараў. У яго рамках будзе ладзіцца навучаньне для супрацоўнікаў кіналягічных службаў Беларусі й Польшчы, а таксама будзе закуплены спэцыяльны транспарт для перамяшчэньня службовых сабак.

эўрарадыё/вс