Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіч дамагаецца кампэнсацыі за незаконнае затрыманьне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2018 09:01
Палітык падаў скаргу на супрацоўнікаў памежнай службы, якія затрымалі яго на мяжы ў сьнежні 2017 г.
Foto: www.facebook.com/nikolaj.statkevich

Мікалай Статкевіч падаў скаргу з просьбай узбудзіць крымінальную справу на супрацоўнікаў памежнай службы па незаконнаму яго затрыманьню ў сьнежні 2017 г. па ч.1 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоўжываньне ўладай або перавышэньне службовых паўнамоцтваў).

У сьнежні 2017 г. памежнымі службамі Беларусі быў затрыманы лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч, калі той накіроўваўся разам з жонкай на аўтамабілі ў Летуву. У пункце пропуску дзяржаўнай мяжы «Лоша» аўта палітыка скіравалі на «паглыбленых дагляд». Пасьля чаго памежнікі заблякавалі аўтамабіль, надзелі на яго кайданкі і памясьцілі пад варту без тлумачэньня. Затрыманьне доўжылася 40 хвілін.

Потым Мікалая Статкевіча з жонкай прапусьцілі за мяжу, але без тлумачэньняў і выбачэньня.

Пракуратура Гарадзенскай вобласьці адказала на скаргу палітыка. У сваім рашэньні пракуратура вобласьці зазначыла, што не выяўлена парушэньняў заканадаўства ў дадзенай справе і адмовіла ва ўзбуджэньні крымінальнай справы за адсутнасьцю ў дзеяньнях складу злачынства.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт