Velcom абвясьціў пра стварэньне буйнога гульца на беларускім медыя-рынку
У Беларусі зьявіўся буйны гулец на медыярынку, які мае намер разьвіваць сэгмэнт ТБ, відэа, аўдыё і іншага забаўляльнага зьместу, паведамілі на прэс-канфэрэнцыі velcom. Сярод плянаў капмпаніі – уласны ТБ-канал, прамыя трансьляцыі футбольных матчаў, відэа па запыце, дайджэст-каналы і 4K ТБ (тэлебачаньне высокай якасьці).
Разьвіцьцём мэдыякантэнту зоймецца асобнае падразьдзяленьне кампаніі. Узначаліць яго Вячаслаў Смірноў, які ў апошнія гады кіраваў у velcom аддзелам карпаратыўных камунікацый.
Новая структура будзе займацца, як вытворчасьцю ўласнага кантэнту, так і адаптацыяй для беларускага рынку папулярных сусьветных шоў і сэрыялаў. Большая іх частка атрымае разьвіцьцё пад брэндам VOKA, а асобныя праекты будуць даступныя ўжо існуючым тэлекамунікацыйным апэратарам у Беларусі.
Лічбавае тэлебачаньне VOKA у найбліжэйшай будучыні таксама запусьціць у Беларусі анлайн-кінатэатр IVI, у якім будзе прадстаўлена больш за 60 тысяч фільмаў і сэрыялаў амэрыканскіх і расейскіх кінастудый.
эж паводле nn.by/tut.by
У Беларусі зьявіўся буйны гулец на медыярынку, які мае намер разьвіваць сэгмэнт ТБ, відэа, аўдыё і іншага забаўляльнага зьместу, паведамілі на прэс-канфэрэнцыі velcom. Сярод плянаў капмпаніі – уласны тэлеканал, прамыя трансьляцыі футбольных матчаў, відэа па запыце, дайджэст-каналы і 4K ТБ (тэлебачаньне высокай якасьці).
Разьвіцьцём мэдыякантэнту зоймецца асобнае падразьдзяленьне кампаніі. Узначаліць яго Вячаслаў Смірноў, які ў апошнія гады кіраваў у velcom аддзелам карпаратыўных камунікацый.
Новая структура будзе займацца, як вытворчасьцю ўласнага кантэнту, так і адаптацыяй для беларускага рынку папулярных сусьветных шоў і сэрыялаў. Большая іх частка атрымае разьвіцьцё пад брэндам VOKA, а асобныя праекты будуць даступныя ўжо існуючым тэлекамунікацыйным апэратарам у Беларусі.
Лічбавае тэлебачаньне VOKA у найбліжэйшай будучыні таксама запусьціць у Беларусі анлайн-кінатэатр IVI, у якім будзе прадстаўлена больш за 60 тысяч фільмаў і сэрыялаў амэрыканскіх і расейскіх кінастудый.
паводле nn.by/tut.by/эж