Logo Polskiego Radia
Print

Расейская сетка «Детскій мір» можа купіць беларускі «Буслік»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.05.2018 15:15
Кіраўніцтва расейскай сеткі па продажы дзіцячых тавараў «Детскій мір» разглядае магчымасьць выхаду на беларускі рынак.
Крыніца: ://vk.com/buslik39

Кіраўніцтва расейскай розьнічнай сеткі па продажы дзіцячых тавараў «Детскій мір» разглядае магчымасьць выхаду на беларускі рынак, піша «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паведамляецца, што расейская кампанія пачала вывучаць магчымасьць арэнды памяшканьняў у беларускіх гандлёвых цэнтрах.

Адна з крыніц мяркуе, што для выхаду на мясцовы рынак кампанія мае намер купіць найбуйнейшага гульца падобнага фармату ў Беларусі — сетку «Буслік». Як адзначыла крыніца, раней «Буслік» сам выходзіў з прапановай да «Детского міра» аб продажы.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт