Logo Polskiego Radia
Print

Міністар замежных спраў Летувы крытыкуе Беларусь

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2018 17:15
У Вільні лічаць, што Беларусь не сувэрэнная краіна, а ейная незалежнасьць толькі дэ-юрэ.
Foto: screen z youtube.com/Голос Америки. Українською

Пра гэта заявіў у інтэрвію парталу Tut.by летувіскі кіраўнік дыпляматыі Лінас Лінкявічюс.

Міністар зазначыў, што Вільня шчыра жадае, каб Беларусь стала рэальна незалежнай, каб была сувэрэннай дзяржавай дэ-факта, я ня толькі дэ-юрэ. Гэта тычыцца энэргетычнай палітыкі, бясьпекі ды абароны. Незалежнасьць Беларусі пойдзе на карысьць ёй і цэламу рэгіёну.

Лінас Лінкявічус зазначыў, што беларускія ўлады самі вырашыць, як гэтага дасягнуць. Пры гэтым важна, каб яны кіравалася дэмакратычнымі нормамі.

Таксама міністар падкрэсьліў, што Вільня хацела б, каб Менск пашырыў прагматычны падыход у стасунках з Летувой з эканамічных пытаньняў на справы рэгіянальнага ўзаемадзеяньня ды вайсковай інтэграцыі.

Беларусь павінна весьці самастойную палітыку, наколькі гэта магчыма, а ня толькі ісьці за лініяй Масквы, дадаў дыплямат.

Паводле Tut.by/Наша Ніва/jl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт