Logo Polskiego Radia
Print

Аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю ў Латвіі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2018 12:13
Два чалавекі былі дастаўленыя ў бальніцу, шэсьць чалавек адмовіліся ад шпіталізацыі.
pixabay.com/CC0

Раніцай у панядзелак 30 красавіка, на Баускаскай шашы ў аварыі пасажырскага аўтобуса з Беларусі пацярпелі пяць чалавек, паведамляе паліцыя Латвіі. У латвійскай Службе неадкладнай мэдыцынскай дапамогі паведамілі, што ў гэтым ДТЗ пацярпелі восем чалавек.
Дарожна транспартнае здарэньне адбылося прыкладна ў 7:00 раніцы на 30 м кіляметры Баускаскай шашы ў рыскім накірунку.
Па наяўнай інфармацыі, кіроўца аўтобуса маркі МАЗ не справіўся з кіраваньнем, з гэтае прычыны транспартны сродак зьехаў у кювэт.
Агулам у выніку ДТЗ пацярпелі восем чалавек. Два чалавекі з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасьці былі дастаўленыя ў бальніцу, шэсьць чалавек адмовіліся ад шпіталізацыі.
Апублікаваныя ў сацсетках фатаграфіі сьведчаць аб тым, што ў аварыю трапіў аўтобус беларускай дзяржаўнай кампаніі «Мінсктранс», м які накіроўваўся па маршруце Менск-Рыга і павінен быў прыбыць у латыскую сталіцу ў панядзелак у 8:00 раніцы.
Паводле

Раніцай у панядзелак 30 красавіка, на Баускаскай шашы ў аварыі пасажырскага аўтобусу зь Беларусі пацярпелі пяць чалавек, паведамляе паліцыя Латвіі. У латвійскай Службе неадкладнай мэдыцынскай дапамогі паведамілі, што ў гэтым ДТЗ пацярпелі восем чалавек.

Дарожна транспартнае здарэньне адбылося прыкладна ў 7 гадзін раніцы на 30-ым кіляметры Баускаскай шашы ў рыскім накірунку.

Па наяўнай інфармацыі, кіроўца аўтобусу маркі МАЗ не справіўся з кіраваньнем, з гэтае прычыны транспартны сродак зьехаў у кювэт.

Агулам у выніку ДТЗ пацярпелі восем чалавек. Два чалавекі з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасьці былі дастаўленыя ў бальніцу, шэсьць чалавек адмовіліся ад шпіталізацыі.

Апублікаваныя ў сацсетках фатаграфіі сьведчаць аб тым, што ў аварыю трапіў аўтобус беларускай дзяржаўнай кампаніі «Мінсктранс», які накіроўваўся па маршруце Менск-Рыга і павінен быў прыбыць у латвійскую сталіцу ў панядзелак у 8 гадзін раніцы.

Паводле delfi.lv/ эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт