Logo Polskiego Radia
Print

Заснавальнік «Сьпеўнага сходу» сышоў зь Белдзяржфілярмоніі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2018 10:30
Сяргей Доўгушаў лічыць, што кіраўніцтва ад яго проста пазбылася па ідэалягічных меркаваньнях.
Сяргей ДоўгушаўСяргей Доўгушаўфота: radyjo.net

Заснавальнік «Сьпеўнага сходу» сыйшоў з Белдзяржфілярмоніі
Лідэр фолк-гурта Vuraj, аўтар ідэі і сузаснавальнік грамадзка-культурнай ініцыятывы «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў пасьля васьмі гадоў працы пакінуў шэрагі выканаўцаў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Музыка лічыць, што кіраўніцтва ад яго проста пазбылася па ідэалягічных меркаваньнях, але ў філярмоніі іншы пункт гледжаньня на гэты конт.
У лютым гэтага года Доўгушаў паехаў у Варшаву павышаць кваліфікацыю па праграме Gaude Polonia Міністэрства культуры Польшчы, стыпэндыю якую ён выйграў яшчэ ў мінулым годзе.
«У філярмоніі мне спачатку казалі, маўляў, едзь вучыцца, усё нармальна, – распавёў музыка. – Потым мне сказалі пісаць заяву на адпачынак за свой кошт. Пасьля сталі патрабаваць даслаць якую-небудзь паперу з Міністэрства культуры Польшчы. Я выслаў, але яе так ніхто і ня бачыў, да дырэктара яна не дайшла».
«Мяне вельмі шмат разоў выклікалі да ідэоляга. Ён мне казаў, што яму тэлефанавалі, паведамлялі, што мяне дзесьці бачылі «ня ў той кампаніі». Былі і такія фразы, што я, маўляў, магу застацца без працы», – сказаў Доўгушаў.
Па словах музыкі, аналягічная размова з ідэолягам у яго адбылася напярэдадні дазволенага канцэрта да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, які прайшоў 25 сакавіка каля сталічнага Вялікага тэатра.
Пазьней, калі ён вярнуўся ў Варшаву, яму патэлефанавалі з аддзела кадраў філярмоніі і паставілі ў віну прагул двух дзён працы – 14 і 16 красавіка. «Я сказаў, маўляў, якія яшчэ два дні прагулу, калі субота і панядзелак былі выходнымі днямі? А мне адказалі, што, не, у мяне строгая вымова, дырэктар на мяне злуецца, і мне трэба тэрмінова звальняцца ці яны мяне самі звольняць. 25 красавіка я напісаў заяву на звальненьне і адразу ж паехаў у Варшаву», – паведаміў музыкант.
Намесьнік гендырэктара Белдзяржфілярмоніі Казімір Шэўчык у гутарцы з Naviny.by назваў «поўным абсурдам» здагадку Доўгушава пра тое, што яго звольнілі па ідэалягічных меркаваньнях, у тым ліку за ўдзел у канцэрце да 100-годзьдзя БНР.
Шэўчык падкрэсьліў, што музыка сам напісаў заяву з просьбай звольніць яго «па пагадненьні бакоў».

Лідар фолк-гурта Vuraj, аўтар ідэі і сузаснавальнік грамадзка-культурнай ініцыятывы «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў пасьля васьмі гадоў працы пакінуў шэрагі выканаўцаў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Музыка лічыць, што кіраўніцтва ад яго проста пазбылася па ідэалягічных меркаваньнях, але ў філярмоніі іншы пункт гледжаньня на гэты конт.

У лютым гэтага года Доўгушаў паехаў у Варшаву павышаць кваліфікацыю па праграме Gaude Polonia Міністэрства культуры Польшчы, стыпэндыю якую ён выйграў яшчэ ў мінулым годзе.

«У філярмоніі мне спачатку казалі, маўляў, едзь вучыцца, усё нармальна, – распавёў музыка. – Потым мне сказалі пісаць заяву на адпачынак за свой кошт. Пасьля сталі патрабаваць даслаць якую-небудзь паперу зь Міністэрства культуры Польшчы. Я выслаў, але яе так ніхто й ня бачыў, да дырэктара яна не дайшла».

«Мяне вельмі шмат разоў выклікалі да ідэоляга. Ён мне казаў, што яму тэлефанавалі, паведамлялі, што мяне дзесьці бачылі «ня ў той кампаніі». Былі й такія фразы, што я, маўляў, магу застацца бяз працы», – сказаў Доўгушаў.

Па словах музыкі, аналягічная размова з ідэолягам у яго адбылася напярэдадні дазволенага канцэрта да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, які прайшоў 25 сакавіка каля сталічнага Вялікага тэатра.

Пазьней, калі ён вярнуўся ў Варшаву, яму патэлефанавалі з аддзела кадраў філярмоніі й паставілі ў віну прагул двух дзён працы – 14 і 16 красавіка. «Я сказаў, маўляў, якія яшчэ два дні прагулу, калі субота й панядзелак былі выходнымі днямі? А мне адказалі, што не, у мяне строгая вымова, дырэктар на мяне злуецца, і мне трэба тэрмінова звальняцца, ці яны мяне самі звольняць. 25 красавіка я напісаў заяву на звальненьне й адразу ж паехаў у Варшаву», – паведаміў музыкант.

Намесьнік гендырэктара Белдзяржфілярмоніі Казімір Шэўчык у гутарцы з Naviny.by назваў «поўным абсурдам» здагадку Доўгушава пра тое, што яго звольнілі па ідэалягічных меркаваньнях, у тым ліку за ўдзел у канцэрце да 100-годзьдзя БНР.

Шэўчык падкрэсьліў, што музыка сам напісаў заяву з просьбай звольніць яго «па пагадненьні бакоў».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт