Сэрбія атрымала зь Беларусі баявыя самалёты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.04.2018 12:03
                    
                                 
                
                
                    Узброеныя Сілы Сэрбіі атрымалі чатыры самалёта Міг-29 ад Беларусі. 
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта распавёў сэрбскай газэце «Политика» міністар абароны краіны Аляксандар Вулін.
Сэрбскі міністар выказаў падзяку Беларусі за падарунак. Беларускі падарунак разам пастаўкамі з Расеі дазволіць Бялграду сфармаваць эскадрыльлю з 14 самалётаў.
Акрамя чатырох Міг-29, Беларусь плянуе падарыць Сэрбіі яшчэ два дывізіёны (12 машынаў) ракетных комплексаў «Бук» пры ўмове, што тая сама аплаціць рамонт і мадэрнізацыю баявых машынаў.
Гэты падарунак стаў рэалізацыяй дамоўленасьцяў дасягнутых у траўні мінулага году, калі прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч прылятаў у Беларусь.
Паводле Радыё «Свабода»/юл