Старшыня парлямэнту абвінаваціў Расею ў парушэньні заканадаўства ЭАЭС
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        16.04.2018 13:54
                    
                                 
                
                
                    Уладзімір Андрэйчанка абвінаваціў Расею ў парушэньні нормаў ЭАЭС у сьферы гандю.
                
                
                    
                         Уладзімір Андрэйчанка (трэці зьлева).Aliaksandr Papko/radyjo.net
Уладзімір Андрэйчанка (трэці зьлева).Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка заявіў аб парушэньні Расеяй нормаў Эўразійскага Эканамічнай Саюзу, у прыватнасьці, ў гандлі прадукцыяй сельскагагаспадарчай вытворчасьці. 
Паводле яго слоў, гэтае меркаваньне падзяляюць і старшыня  Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін і старшыня Савета Фэдэрацыі Валянціна Іванаўна Мацвіенка. Таксама сьпікер падкрэсьліў, што рашэньнем спрэчных пытаньняў у гандлі з Расеяй павінны больш актыўна займацца зацікаўленыя ведамствы з абодвух бакоў.
Расея неаднаразова выказвала прэтэнзіі да якасьці беларускага мяса й малака. Кіраўніцтва Расейскага сельскагаспадарчага нагляду пастаянна пагражае ўвесьці забарону на ўвоз беларускай прадукцыі. Акрамя таго, Рассельгаснагляд рэгулярна абвінавачвае Беларусь у рээкспарце ў Расею санацыйных тавараў з іншых краін.
Паводле telegraf.by/эж