Ад ужываньня тэхнічнага сьпірту памёр 61 чалавек
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.04.2018 15:16
                    
                                 
                
                
                    Пачасьціліся выпадкі ўжываньня і атручваньня вадкасьцямі, падабранымі на звалцы.
                
                
                    
                         photo: pixabay.com/CC0
photo: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У выніку ўжываньня этылявага сьпірту, іншых сьпіртаў і сурагатаў, за тры месяцы 2018 году ў Менскай вобласьці загінулі 61 чалавек. За аналягічны пэрыяд мінулага году такіх сьмерцяў было 57, паведамляе УУС Менскага аблвыканкама.
Сем чалавек загінулі, выпіўшы сьпіртазьмяшчальны сурагат. Пачасьціліся выпадкі ўжываньня і атручваньня вадкасьцямі, падабранымі на сьметніку і ў іншых месцах.
Так, у канцы сакавіка групавое атручэньне адбылося ў Слуцкім раёне. Як аказалася, вадкасьць была знойдзена пры правядзеньні работ на гарадзкой звалцы. Выпіваючыя, сьмяротна небясьпечны сурагат палічылі алькагольным напоем, што прывяло да сьмяротнага зыходу. У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Па словах намесьніка начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Менаблвыканкама Андрэя Амбражэя, у рэгіёне зафіксаваныя факты дадаваньня ў разьведзены вадой тэхнічны сьпірт, сумнеўнага паходжаньня невялікай часткі самагону. Гэта робіцца для таго, каб выдаваць сурагат за прадукт, выраблены ці ледзь не ў «лепшых традыцыях самагонаварэньня». «Характэрна, што ў сваім асяродзьдзі нелегальныя бутлегеры называюць падобную сумесь вельмі красамоўна «ванючка», – адзначыў Амбражэй.
naviny.by/яс