Logo Polskiego Radia
Print

Генпракуратура выявіла карупцыю ў Акадэміі навук

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.04.2018 13:14
У 2015 – 2017 гадах у падначаленых Акадэміі навук арганізацыях праваахоўнікі выкрылі 8 карупцыйных злачынстваў.
Нацыянальная акадэмія навук, МенскНацыянальная акадэмія навук, Менскcommons.wikimedia.org/ Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0

У 2015 – 2017 гадах у падначаленых Акадэміі навук арганізацыях праваахоўнікі выкрылі 8 карупцыйных злачынстваў і знайшлі 11 фактаў іншых парушэньняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй.

Як паведамляе сайт Генпракуратуры, у прыватнасьці, за атрыманьне хабару асуджаны былы намесьнік генэральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод Аптрон», за крадзеж з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў – былы аграном «Талачынскага кансэрвавага заводу» (менавіта разам з гэтым заводам Акадэмія навук вырабляе ўласную марку віна).

У шэрагу выпадкаў парушалася працэдура закупак тавараў, службовыя асобы выкарыстоўвалі дзяржаўную маёмасьць у асабістых мэтах, меліся пераплаты грашовых сродкаў па заключаных дагаворах і інш. Таксама выяўленыя выпадкі няпоўнага і несапраўднага дэкляраваньня даходаў і маёмасьці больш за 30 дзяржслужбоўцамі.

«Вынікі пракурорскай праверкі дазваляюць зрабіць выснову аб недастатковым кіроўным уплыве Акадэміі навук на працу падведамных арганізацыяў, неабходнасьці прыняцьця дадатковых сыстэмных мер, накіраваных на прафіляктыку карупцыйных злачынстваў і правапарушэньняў», – адзначаюць у пракуратуры.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт