ТБМ арганізуе вечарыну памяці Барыса Кіта
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.04.2018 15:31
                    
                    6 красавіка споўнілася б 108 гадоў Барысу Кіту – беларускаму асьветніку й амэрыканскаму навукоўцу.
                
                         Барыс Кітфота: polymia.by
Барыс Кітфота: polymia.by
                     
ТБМ арганізуе вечарыну памяці Барыса Кіта
6 красавіка споўнілася б 108 гадоў Барысу Кіту – беларускаму асьветніку й амэрыканскаму навукоўцу, аднаму з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва для амэрыканскай касьмічнай праграмы. Ён памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне, пахаваны на могілках праваслаўнай царквы Сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне.
11 красавіка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае на сустрэчу, прысьвечаную вядомаму беларусу. У імпрэзе возьмуць удзел пісьменьніца Лідзія Савік, гісторык і дасьледчыца Натальля Гардзіенка й журналіст Валер Каліноўскі.
Вечарына адбудзецца ў офісе ТБМ, пачатак а 18.45 (вул. Румянцава, 13).

радыё рацыя/вс