Беларускія й расейскія ВДВ правядуць вучэньні ля мяжы з Польшчай і Ўкраінай
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.04.2018 18:03
                    
                    З Расеі 2 красавіка ў Берасьце прыбыў кантынгент ад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі.
                
                         Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by
Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by
                     
Беларускія й расейскія дэсантнікі правядуць вучэньні ля мяжы з Польшчай і Ўкраінай
Дэсантнікі Беларусі й Расеі прымуць удзел у сумесных батальённых тактычных вучэньнях, якія пройдуць на палігоне «Брэсцкі». Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве абароны. Вучэньні стартуюць 9 красавіка, а іх актыўная фаза пройдзе 10-12 красавіка.
Беларусь на вучэньнях будуць прадстаўляць падразьдзяленьні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцапэрацый Узброеных Сіл.
А з Расеі 2 красавіка ў Берасьце прыбыў кантынгент ад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расеі.

тэлеграф/вс
здымае мае ілюстрацыйны характар