Logo Polskiego Radia
Print

Канавалаву забаранілі ўезд у Беларусь на 5 год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 17:17
Актывіста, які дзясятак гадоў жыве ў Беларусі, мае тут шмат сяброў і працу, чакае дэпартацыя.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Раніцай 25 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Баранавічах быў прэвэнтыўна затрыманы актывіст Руслан Канавалаў, які зьбіраўся прыняць удзел у сьвяточным мітынгу й канцэрце ў Менску, прысьвечаным 100-годзьдзю БНР.

Падчас праверкі дакумэнтаў, высьветлілася, што Руслан мае грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі, а 90-дзённы тэрмін яго знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі якраз завяршыўся.

Аддзел па грамадзянстве й міграцыі Баранавічскага РУУС прыняў рашэньне аб забароне ўезду ў Беларусь для Канавалава на 5 год, а яго да моманту дэпартацыі зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Руслан дзясятак гадоў жыве ў Беларусі, мае тут шмат сяброў і працу. З-за расейскага грамадзянства быў вымушаны раз на тры месяцы выязджаць у Расею, а затым вяртацца ў Баранавічы. Аднак перад 25 сакавіка не пасьпеў у чарговы раз гэтага зрабіць і яму пагражае непазьбежная дэпартацыя.

Ён, праўда, зьвярнуўся са скаргай на дзеяньні АГІМ у пракуратуру Баранавічаў, аднак спадзяваньняў, што будзе адмененае рашэньне аб высылцы, вельмі мала.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт