Праціўнікі акумулятарнага заводу прайгралі ў судзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.03.2018 15:14
                    
                                 
                
                
                    Людзі патрабавалі спыніць гаспадарчую дзейнасьць iPower блізу Берасьця і правесьці новае грамадзкае абмеркаваньне.
                
                
                    
                         photo: stopzavod.by
photo: stopzavod.by
                     
                
                
                
               
                
                         Напрыканцы студзеня грамадзкая арганізацыя «Экадом» і некалькі прыватных асобаў зьвярнуліся ў суд Берасьця з іскаваю заяваю аб прыпыненьні гаспадарчай дзейнасьці кампаніі Ipower. Суд разгледзеў пазоў у двух судовых паседжаньнях і адмовіў у іску па ўсіх пунктах.
«Рашэньне суда прадказальнае. Магчыма, кагосьці зьдзіўлю, але я задаволены гэтым рашэньнем па некалькіх прычынах. Дзяржаўныя органы ў судзе фактычна прызналі, што працэдура правядзеньня грамадзкіх абмеркаваньняў прайшла з парушэньням дзейнага заканадаўства, але тое, што суд апраўдаў гэтыя парушэньні, не робіць яму гонар. Фактычна ў судовым пасяджэньні прайшло грамадзкае абмеркаваньне справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе, і мы даведаліся, то што хацеў схаваць Ipower. Безумоўна, зараз мы абскардзім гэтае рашэньне», – сказаў «Белсату» юрыст «Экадому» Сяргей Магонаў.
Нагадаем, што ўжо тры месяцы жыхары Берасьця змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу недалёка ад гораду, але пакуль спыніць будаўніцтва не ўдаецца.
belsat.eu/яс