У Беларусі ствараецца прыватны ўнівэрсытэт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.03.2018 14:10
                    
                                 
                
                
                    Гэта Нацыянальны ўнівэрсытэт імя Гілевіча.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча. Пра гэта паведамілі сёньня на прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла ў Менску ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ніл Гілевіч (1931 – 2016) – народны паэт Беларусі і першы старшыня ТБМ.
Як стала вядома, стваральнікі Нацыянальнага ўнівэрсытэта праводзяць кансультацыі ў Міністэрстве адукацыі. Мэта – атрымаць ліцэнзію і распачаць навучальны працэс, які будзе весьціся на беларускай мове. Ідзе праца над стварэньнем структуры ВНУ. Рэктарам будзе Алег Трусаў, былы кіраўнік ТБМ.
Паводле слоў Трусава,  патрэбна 7-8 мільёнаў даляраў. Частка грошай паступіць ад студэнтаў, іншая частка – «унутраныя і замежныя гранты». Плянуецца, што ў дацэнтаў заробак будзе складаць ня менш за 500 даляраў.
euroradio.fm/яс