У Беларусі пачнуць навучаць сыноптыкаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.03.2018 16:11
                    
                                 
                
                
                    Ужо зь верасьня бягучага году пачнецца набор спэцыялістаў у магістратуру.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: agamaszota/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: agamaszota/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
У Беларусі пачнуць навучаць сыноптыкаў
Ужо зь верасьня бягучага году пачнецца набор спэцыялістаў у магістратуру.
У БДУ пачнуць навучаць сыноптыкаў, паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня й маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды Раман Лабазноў.
„На гэты момант у Беларусі не рыхтуюць сыноптыкаў. Мы пачалі вырашаць гэту праблему сумесна зь Міністэрствам адукацыі й БДУ. Разам з геаграфічным факультэтам БДУ распрацавалі адпаведны плян і ўжо зь верасьня бягучага году плянуем пачаць набор спэцыялістаў у магістратуру”, - сказаў Раман Лабазноў.
Ён адзначыў, што да пытаньня падрыхтоўкі сыноптыкаў трэба падыходзіць комплексна. „Арганізаваць вучэбны курс у прынцыпе нескладана, але хто будзе вучыць спэцыялістаў гэтага профілю? Акрамя таго, усіх выпускнікоў трэба забясьпечыць работай. Таму гэта задача няпростая, хутка яе не вырашыш, але зачын ужо ёсьць”, - дадаў начальнік Белгідрамэта.
belta.by/аз
 У БДУ пачнуць навучаць сыноптыкаў, паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня й маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды Раман Лабазноў.
„На гэты момант у Беларусі не рыхтуюць сыноптыкаў. Мы пачалі вырашаць гэту праблему сумесна зь Міністэрствам адукацыі й БДУ. Разам з геаграфічным факультэтам БДУ распрацавалі адпаведны плян і ўжо зь верасьня бягучага году плянуем пачаць набор спэцыялістаў у магістратуру”, - сказаў Раман Лабазноў.
Ён адзначыў, што да пытаньня падрыхтоўкі сыноптыкаў трэба падыходзіць комплексна. „Арганізаваць вучэбны курс у прынцыпе нескладана, але хто будзе вучыць спэцыялістаў гэтага профілю? Акрамя таго, усіх выпускнікоў трэба забясьпечыць работай. Таму гэта задача няпростая, хутка яе ня вырашыш, але зачын ужо ёсьць”, - дадаў начальнік Белгідрамэта.
belta.by/аз