Лукашэнка мае намер падзяліцца ўладай з парлямэнтам
Моцная прэзыдэнцкая ўлада ў Беларусі выратавала краіну ад спусташэньня. Пра гэта 23 сакавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвію грузінскім журналістам. «Вядома, роля Лукашэнкі ў Беларусі як кіраўніка аб'ектыўна, напэўна, значная», – дадаў ён.
Аднак, паводле яго слоў, «ня трэба думаць, што толькі Лукашэнка там працуе, а ўсе астатнія сьпяць і нічога ня робяць, не кіруюць і не вырабляюць». «Выбудаваная сыстэма кіраваньня й пэўная сыстэма ўлады ў сувэрэннай незалежнай дзяржаве», – падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў будучыні трэба будзе «Канстытуцыю падкарэктаваць» і «нейкія функцыі ад прэзыдэнта перадаць выканаўчым органам улады, ураду, парлямэнту й таму падобнае». «Таму мы будзем працаваць над Асноўным законам, каб гэта не было нейкай вулічнай акцыяй, пасьля якой улады пачынаюць варушыцца», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Моцная прэзыдэнцкая ўлада ў Беларусі выратавала краіну ад спусташэньня. Пра гэта 23 сакавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвію грузінскім журналістам. «Вядома, роля Лукашэнкі ў Беларусі як кіраўніка аб'ектыўна, напэўна, значная», – дадаў ён.
Аднак, паводле яго слоў, «ня трэба думаць, што толькі Лукашэнка там працуе, а ўсе астатнія сьпяць і нічога ня робяць, не кіруюць і не вырабляюць». «Выбудаваная сыстэма кіраваньня й пэўная сыстэма ўлады ў сувэрэннай незалежнай дзяржаве», – падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў будучыні трэба будзе «Канстытуцыю падкарэктаваць» і «нейкія функцыі ад прэзыдэнта перадаць выканаўчым органам улады, ураду, парлямэнту й таму падобнае».
«Таму мы будзем працаваць над Асноўным законам, каб гэта не было нейкай вулічнай акцыяй, пасьля якой улады пачынаюць варушыцца», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
тэлеграф/вс