Logo Polskiego Radia
Print

Вільня адказала Менску: На Ігналінскай АЭС не было ніякіх інцыдэнтаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.03.2018 12:01
Менск выказаў занепакоенасьць у сувязі з тым, што пра інцыдэнт не была пастаўлена ў вядомасьць Беларусь.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.Photo:CC0 Public Domain/pixabay.com

Вільня адказала Менску: На Ігналінскай АЭС не было ніякіх інцыдэнтаў
МЗС Летувы заявіў, што на Ігналінскай АЭС не было ніякіх небясьпечных для грамадзтва інцыдэнтаў. Пра гэта гаворыцца ў накіраванай у пятніцу Менску ноце з нагоды ўяўнага інцыдэнту на ІАЭС у сьнежні мінулага года.
«Са спасылкай на інфармацыю кампэтэнтных летувіскіх ведамстваў у ноце МЗС гаворыцца, што на ІАЭС у згаданы пэрыяд не адбылося інцыдэнтаў, якія ўяўляюць небясьпеку для грамадзтва, радыяцыйны фон не мяняўся», – піша МЗС у прэс-рэлізе.
Як адзначае МЗС, пры рэалізацыі праектаў закрыцьця ІАЭС у комплексе для ўтылізацыі і захоўваньня цьвёрдых радыеактыўных адходаў (праект B2 / 3/4) праводзяцца «гарачыя» выпрабаваньні. Падчас гэтых выпрабаваньняў высьветлілася, што два крана для здабываньня адходаў са старых сховішчаў не адпавядаюць патрабаваньням тэхнічнага праекта, таму работы былі спыненыя да таго часу, пакуль ня будуць ліквідаваны недакладнасьці.
МЗС адзначае, што гэтыя неадпаведнасьці ня могуць клясыфікавацца як ядзерныя інцыдэнты па Міжнароднай шкале ядзерных і радыелягічных інцыдэнтаў (INES), бо не былі перавышаныя гранічныя паказчыкі доз апраменьваньня супрацоўнікаў, не былі ўсталяваныя выкіды радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяродзьдзе.
Менск у сераду ўручыў ноту Летуве, у ёй выказваецца занепакоенасьць у сувязі з тым, што пра інцыдэнт не была пастаўлена ў вядомасьць Беларусь.
У панядзелак партал 15min.lt паведаміў, што ў канцы мінулага года на Ігналінскай АЭС адбыўся інцыдэнт, пра які не паведамілі грамадзкасьці. Партал паведамляе, што 31 сьнежня, пры правядзеньні «гарачых» выпрабаваньняў і пераносе радыеактыўных рэчываў, высьветлілася, што яны занадта забруджаныя.

МЗС Летувы заявіла, што на Ігналінскай АЭС не было ніякіх небясьпечных для грамадзтва інцыдэнтаў. Пра гэта гаворыцца ў накіраванай у пятніцу Менску ноце з нагоды ўяўнага інцыдэнту на ІАЭС у сьнежні мінулага года.

«Са спасылкай на інфармацыю кампэтэнтных летувіскіх ведамстваў у ноце МЗС гаворыцца, што на ІАЭС у згаданы пэрыяд не адбылося інцыдэнтаў, якія ўяўляюць небясьпеку для грамадзтва, радыяцыйны фон не мяняўся», – піша МЗС у прэс-рэлізе.

Як адзначае МЗС, пры рэалізацыі праектаў закрыцьця ІАЭС у комплексе для ўтылізацыі і захоўваньня цьвёрдых радыеактыўных адходаў (праект B2 / 3/4) праводзяцца «гарачыя» выпрабаваньні. Падчас гэтых выпрабаваньняў высьветлілася, што два крана для здабываньня адходаў са старых сховішчаў не адпавядаюць патрабаваньням тэхнічнага праекта, таму работы былі спыненыя да таго часу, пакуль ня будуць ліквідаваны недакладнасьці.

МЗС адзначае, што гэтыя неадпаведнасьці ня могуць клясыфікавацца як ядзерныя інцыдэнты па Міжнароднай шкале ядзерных і радыелягічных інцыдэнтаў (INES), бо не былі перавышаныя гранічныя паказчыкі доз апраменьваньня супрацоўнікаў, не былі ўсталяваныя выкіды радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяродзьдзе.

Менск у сераду ўручыў ноту Летуве, у ёй выказваецца занепакоенасьць у сувязі з тым, што пра інцыдэнт не была пастаўлена ў вядомасьць Беларусь.

У панядзелак партал 15min.lt паведаміў, што ў канцы мінулага года на Ігналінскай АЭС адбыўся інцыдэнт, пра які не паведамілі грамадзкасьці. Партал паведамляе, што 31 сьнежня, пры правядзеньні «гарачых» выпрабаваньняў і пераносе радыеактыўных рэчываў, высьветлілася, што яны занадта забруджаныя.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт