У Акадэміі навук падрыхтавалі аўдыёгід па мясьцінах БНР у Менску
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.03.2018 13:44
                    
                    У экскурсіі прадугледжаныя месцы, зьвязаныя зь гісторыяй і асобамі Беларускай Народнай Рэспублікі. 
                
                         screen/play.google.com
screen/play.google.com
                     
У Акадэміі навук падрыхтавалі аўдыёгід па мясьцінах БНР у Менску
У Беларусі падрыхтаваны аўдыёгід, які правядзе экскурсію па менскіх мясьцінах, зьвязаных зь гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Падрыхтавала яго лябараторыя распазнаваньня й сынтэзу маўленьня Аб'яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук.
У экскурсіі прадугледжаныя наступныя пункты: месца Курлоўскага расстрэлу (прывакзальная плошча), друкарня Грынблата, Купалаўскі тэатар (тут адбыўся Першы Ўсебеларускі зьезд), будынак Рады БНР на Архірэйскім падворку, будынак ураду БНР (дом менскага губэрнатара на плошчы Свабоды), Дом Незалежнасьці па вуліцы Валадарскага, 9 (тут 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасьць БНР) ды іншыя месцы, зьвязаныя зь гісторыяй і асобамі БНР.
Аўдыёгід даступны на беларускай і ангельскай мовах. Спампаваць яго можна па гэтай спасылцы.

эўрарадыё/вс