Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь заваявала першае золата на Паралімпіядзе ў Пхёнчгханге

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.03.2018 15:53
Найвышэйшую ўзнагароду для Беларусі выйграла навапалачанка Святлана Саханенка ў лыжнай гонцы на 15 км.
paralympic.org

Беларусь заваявала першае золата і трэцяе срэбра на Паралімпіядзе ў Пхёнчгханге.

Найвышэйшую ўзнагароду для Беларусі выйграла навапалачанка Святлана Саханенка ў лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем сярод спартовак у катэгорыі В2 для атлетаў з парушэньнямі зроку.

На фінішы беларуска паказала вынік 49 хв. 11,7 сек.

Для дзяўчыны гэта ўжо другі мэдаль на цяперашніх Паралімпійскіх гульнях. Раней яна заваявала бронзу ў біятлёне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км.

Срэбную ўзнагароду для Беларусі здабыў Юрый Голуб у лыжнай гонцы на 20 км у катэгорыі В3 для спартсмэнаў з парушэньнямі зроку.

Гэта ягонае другое срэбра на гэтых гульнях. Раней ён выйграў такую ж узнагароду ў біятлёне, стаўшы другім у спрынце на 7,5 км.

Усяго ў актыве беларускіх паралімпійцаў ужо 6 мэдалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя) і 9-е месца ў мадальным заліку.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт