Сьвятлана Саханенка заваявала золата Паралімпіяды ў Пхёнчхане
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.03.2018 10:26
Яна выйграла лыжную гонку на 15 км вольным стылем сярод спартсмэнак у катэгорыі В2 для атлета з парушэньнем зроку.
PAP/EPA/BOB MARTIN / OIS/IOC HANDOUT
Навапалачанка Сьвятлана Саханенка заваявала золата Паралімпіяды ў Пхёнчхане
28-гадовая навапалачанка Сьвятлана Саханенко прынесла Беларусі першае золата Паралімпіяды ў Пхёнчхане. Яна выйграла лыжную гонку на 15 км вольным стылем сярод спартсмэнак у катэгорыі В2 для атлета з парушэньнем зроку.
Гэта другі мэдаль Саханенка на цяперашніх Паралімпійскіх гульнях. Раней яна заваявала бронзу ў біятлоне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км.
Срэбра Беларусі прынёс Юрый Голуб у лыжнай гонцы на 20 км у катэгорыі В3 для спартсмэнаў з парушэньнем зроку. Гэта яго другое срэбра на гэтых гульнях. Раней Голуб быў другім у біятлонным спрынце на 7,5 км.
Усяго ў актыве беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане 6 мэдалёў (1 залаты, 3 срэбраныя, 2 бронзавыя).
....

ав