Беларускім паралімпійцам забаранілі падтрымліваць Расею
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.03.2018 09:45
Паралімпійскі камітэт Беларусі папярэдзіў паралімпійцаў зь Беларусі аб недапушчальнасьці «любых публічных акцый».
paralympic.org
9 сакавіка ў Пхёнчхане, дзе два тыдні таму скончыліся ХХІІІ Алімпійскія гульні, стартуе XII зімовая Паралімпіяда. Ад Беларусі ў Паўднёвую Карэю выправіліся 15 спартоўцаў, шэсьць зь іх — дэбютанты.
У Паўднёвай Карэі маецца разыграць 80 камплектаў узнагарод у шасьці відах спорту. Паўтара дзясятка беларусаў, выступяць толькі ў дзьвюх дысцыплінах — біятлёне і лыжных гонках.
Параалімпійцы атрымаюць за золата, срэбра і бронзу адпаведна 50, 30 і 20 тысяч даляраў. Алімпійцы атрымліваюць ад дзяржавы адпаведна 150, 75 і 50 тысяч даляраў.
На летняй Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра, куды расейскіх паралімпійцаў не дапусьцілі праз допінгавыя злоўжываньні, беларуская дэлегацыя ўчыніла акт салідарнасьці, узьняўшы над калёнай расейскі трыкалёр. Як і ў выпадку з асноўнай зборнай Расеі, у Пхёнчхане атлеты з гэтай краіны таксама будуць прадстаўленыя пад нэўтральным сьцягам.
Паралімпійскі камітэт Беларусі афіцыйна папярэдзіў паралімпійцаў зь Беларусі аб недапушчальнасьці «любых публічных акцый», у тым ліку па-за Алімпійскай вёскай. У іншым выпадку ім самім будзе пагражаць дыскваліфікацыя.
Паралімпійскія гульні пройдуць зь 9 да 18 сакавіка.
svaboda.org/яс